Ігар Аліневіч на волі
17- 23.08.2015, 1:01
- 24,565
Палітвязень быў вызвалены ўначы 23 жніўня.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла маці палітвязня Валянціна Аліневіч.
Палітвязень паспеў паведаміць нам, што з ім усё ў парадку і падзякаваў усім за ягоную падтрымку. Заўтра раніцай сайт апублікуе інтэрв'ю з вязнем сумлення.
Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволення нібыта за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая ўважалася самай дрэннай паводле экалагічных паказчыкаў, аднак у пачатку мінулага года была прынятая пастанова аб расфармаванні гэтай калоніі і Аліневіч трапіў у калонію "Віцьба-3".