На ўездзе ў Менск вывесілі транспарант «Свабоду палітвязням»
1- 6.08.2015, 16:45
- 16,629
Банэр замацаваны на пешаходным мосце над трасай Менск-Дзяржынск.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі чытачы.
Транспарант з надпісам «Свабоду палітвязням» вывешаны над ажыўленай трасай у гадзіну пік, таму яго заўважылі многія кіроўцы аўтамабіляў.
Нагадаем, цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў стала аказваецца ціск, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.