9 лiстапада 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: Тарыф за ацяпленне трэба падвысіць у шэсць разоў

112
Сямашка: Тарыф за ацяпленне трэба падвысіць у шэсць разоў
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Прэм'ер уважае, што за ацяпленне насельніцтва плаціць толькі 16% ад сабекошту.

Сёння за ацяпленне шараговы спажывец плаціць толькі 16,8% ад сабекошту. Пра гэта журналістам распавёў віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў Гомелі, падчас адкрыцця пасля рэканструкцыі Гомельскай ЦЭЦ-1.

Паводле ягоных слоў, каб выйсці энэргетыкам на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна павысіць у 6 разоў.

«Прэзідэнт паставіў нам задачу рабіць гэта (падымаць тарыф - рэд.) паэтапна. Над развязаннем гэтай задачы мы і будзе цяпер працаваць», - цытуе Сямашку БелТА.

Нагадаем, на нарадзе ў пытаннях ЖКГ, якая прайшла 20 кастрычніка, было агучана, што цеплазабеспячэнне - самая дарагая з жыллёва-камунальных паслуг. Больш за 30% ад сумы рахунку зімой - гэта ацяпленне і падагрэў вады. Зыходзячы з гэтага Лукашэнка запатрабаваў «шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні».

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках