8 лiстапада 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні кіроўца гарадскога аўтобуса спыніўся на мосце і скокнуў у Нёман

59
У Горадні кіроўца гарадскога аўтобуса спыніўся на мосце і скокнуў у Нёман
ФОТА: S13.RU

(Абноўлена) Вядома, што кіроўца, які скокнуў з моста, у перадпенсійным узросце.

Кіроўца спыніў аўтобус на Старым мосце, выйшаў з транспарту і скокнуў у Нёман. Што падштурхнула мужчыну на такі ўчынак, высвятляюць спецыялісты. Здарэнне адбылося ўдзень, 4 лістапада, піша tut.by.

Гарадскі аўтобус №21 накіроўваўся сваім звычайным маршрутам. У нейкі момант кіроўца спыніў машыну проста на Старым мосце. Мужчына адкрыў заднія і пярэднія дзверы, а потым выйшаў з аўтобуса. Пасажыры таксама пачалі выходзіць, мяркуючы, што грамадскі транспарт паламаўся.

- Мужчына перакінуў нагу праз парэнчы моста і паляцеў уніз. Варта аддаць належнае хуткасці рэагавання спецслужбаў - кіроўцу вельмі хутка дасталі з вады і перадалі медыкам. Мужчына жывы, - распавёў начальнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Вышыня падзення склала 30-35 метраў, гэта прыкладна вышыня 12-павярховага дома. Кіроўца ў цяжкім стане шпіталізаваны.

Вядома, што яму 55-60 гадоў.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках