8 лiстапада 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Воршу патрулюе расейская вайсковая паліцыя

26
Воршу патрулюе расейская вайсковая паліцыя
АРХІЎНЫЯ ФОТА MIL.RU

Пра дыслакацыю ў Аршанскім раёне расейскіх вайскоўцаў нічога не паведамлялася.

У панядзелак 11 верасня ў Воршы быў заўважаны аўтамабіль расейскай вайсковай паліцыі. Першы раз пад 16 гадзін orsha.eu паведамілі, што гэты самаход стаяў на вуліцы Магілёўскай каля крамы Martinn. Самаход проста стаяў на мясцовай паркоўцы, але відавочцы не бачылі, каб з яго нехта выходзіў ці заходзіў у яго. Другі раз праз 40 хвілін (пад 16-40) той самы ж аўтамабіль заўважылі, калі ён паркаваўся на вуліцы Леніна на паркоўцы насупраць музея Караткевіча.

Яшчэ раней - некалькі тыдняў таму - той самы або падобны аўтамабіль таксама бачылі ў раёне Задняпроўе. Вайсковая паліцыя павінна сачыць за выкананнем законнасці і дысцыплінай у шэрагах расейскага войска, таму ўзнікае пытанне за чым паліцыянты сочаць у Оршы, пры тым, што аб дыслакацыі ў гэтым рэгіёне расейскіх вайскоўцаў нічога не паведамлялася.

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавам. Таксама паведамляецца, што запланаваны рэйды на «адцінку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасаваць вучэнні «Захад-2017».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках