Максім Вінярскі: Рэзервацыі патрэбныя для дармаедаў з Драздоў
5- 11.01.2018, 17:12
- 30,993
Можа там яны пачнуць прыносіць карысць.
Cкандальную заяву «палатачнікаў» аб стварэнні рэзервацый для «дармаедаў» сайту Сharter97.org пракаментаваў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі:
- Гэта сведчыць пра тое, што нашы прызначэнцы зусім адарваліся ад рэальнасці. Як у тым савецкім анекдоце: «Леанід Ільіч, а вы іх дустам не спрабавалі?» «Дэпутаты» жывуць у паралельнай рэальнасці і не разумеюць, што такія меры толькі павялічваюць незадаволенасць уладамі. Пратэстныя настроі будуць расці, людзі, якіх практычна не лічаць за такіх, будуць бараніць свае асноўныя правы.
- Нядаўна прагучала заявы, што «дармаедаў» пачнуць вышукваць з дапамогай ID-карты. Што яшчэ могуць прыдумаць беларускія ўлады?
- Ад нашых чыноўнікаў можна чакаць чаго заўгодна. Не ў гэтым справа. Трэба разабрацца чаму людзі не могуць знайсці годную працу, а потым думаць, што рабіць з беспрацоўнымі. І наогул, гэта не тыя метады.
У рэжыму ўсё менш грошай, з гэтай прычыны ў галаву прыходзяць такія вар'яцкія ідэі. Рэзервацыі і гета - месцы, якія запаўняліся трэцяй, чацвёртай і пятай катэгорыямі людзей. Гэтыя людзі зусім не атаясамліваюць сябе з народам. На вялікі рахунак, рэзервацыі патрэбныя для дармаедаў з Драздоў. Можа там яны пачнуць прыносіць карысць.