Першы намеснік міністра інфармацыі пра блакаванне «Хартыі'97»: Пастанова прынятая, дэталі пазней
59- 24.01.2018, 20:18
- 65,635
Чыноўнік пацвердзіў блакаванне ў Беларусі сайта Charter97.org.
Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі пацвердзіў блакаванне сайта «Хартыі-97».
«Наша Нiва» звязалася з кіраўніцтвам Міністэрства інфармацыі.
Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у гэтыя дні на бальнічным, ён параіў звярнуцца да свайго намесніка Ігара Луцкага.
«Давайце так: сёння ўжо працоўны дзень скончыўся. Заўтра будуць усе афіцыйныя звесткі, прабачце, нічога больш не скажу. Пастанова прынятая», - сказаў Луцкі.