8 лiстапада 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: Вызначацца са святкаваннем 100-годдзя БНР трэба ўжо сёння

6
Мікола Статкевіч: Вызначацца са святкаваннем 100-годдзя БНР трэба ўжо сёння
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

100-я ўгодкі БНР – вельмі значная дата, якая патрабуе такой самай значнай падрыхтоўкі.

Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч паведаміў у «Фэйсбуку», што «летась у лістападзе Рада БНК заклікала да ўтварэння аб'яднанага аргкамітэта для правядзення 25 сакавіка ў Менску масавага святкавання 100-годдзя БНР, а 8 студзеня адбылася сустрэча грамадскіх і палітычных дзеячаў, якія падтрымалі гэтую ідэю».

Працоўная група мяркуе, што магчымая форма масавага святкавання – шэсце ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці з наведваннем месцаў, звязаных з гісторыяй БНР – але ў той самы час адкрытая да абмеркавання іншых варыянтаў.

– У шэрагу СМІ паведамлялася, што «Статкевіч агучыў свой план на 25 сакавіка», але інфармацыя не зусім дакладная. Гэта не мой план, а план працоўнай групы, – апавёў «Радыё Рацыя» адзін з лідараў БНК.

– Год толькі пачаўся, а група ўжо распрацоўвае планы на сакавік. Цi не зарана?

– Тут варта спытаць: ці не запозна? 100-я ўгодкі БНР – вельмі значная дата, якая патрабуе такой самай значнай падрыхтоўкі. Гэта гістарычная падзея, якая зрабіла Беларусь незалежнай, а беларусаў – нацыяй.

Да яе трэба рыхтавацца добра і адказна. Дарэчы, ёсць у гэтай сітуацыі і яшчэ адзін суб'ектыўны момант. У снежні 2016 года Рада БНК заклікала ўсе дэмакратычныя сілы разам аб'яднана адсвяткаваць Дзень волі. Праз два тыдні, 3 студзеня 2017 года, правацэнтрысцкая кааліцыя нарэшце аб'ядналася з Партыяй БНФ і яны раптам разам падалі заяўку.

Яна была традыцыйная, рэакцыя ўладаў – таксама традыцыйная. І маладыя людзі, якія падпісалі заяўку, апынуліся не гатовыя да ціску і за дзень да 25 сакавіка, не атрымаўшы адказу ад Менгарвыканкама, знялі заяўку. Такім чынам яны далі ўладам магчымасць для нібы законнага разгону ўдзельнікаў акцыі.

– Цяпер не хочаце, каб тыя памылкі паўтарыліся?

– Менавіта так. Мы не падаем заяўку загадзя, але заклікалі ўжо цяпер стварыць агульны аргкамітэт для правядзення масавага святкавання падзеі. Трэба, каб ужо сёння ўсе вызначыліся.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках