Леанід Судаленка праз ААН дамагаецца дазволу шэсця ў падтрымку «Хартыі-97»
1- 1.10.2018, 9:35
- 29,505
Праваабаронца і актывіст прафзвязу РЭП накіраваў патрабаванне ў міжнародныя інстанцыі.
Праваабаронца Леанід Судаленка і актывіст прафзвязу РЭП Віктар Казлоў накіравалі скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН, паведамляе «Радыё Рацыя».
Прычынай звароту стала тое, што Гомельскі гарвыканкам адмовіў ім у правядзенні вулічнага шэсця ў падтрымку заблакаванага сайта «Хартыя-97».
«Прычына» адмовы, кажа Леанід Судаленка, - прыцягненне праваабаронцы да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у 2017 годзе ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту супраць дэкрэта аб «дармаедаў».
- Казлову адмовілі з той жа прычыны, што вуліцай Савецкай мы меркавалі прайсці ад танка да плошчы Леніна. На вуліцы Савецкай забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы, бо там тэлевізія і гарвыканкам - гэта значыць мясцовыя выканаўчыя органы. Суд вядома ж стаў на бок уладаў. Мы выкарыстоўвалі ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, дайшлі да Вярхоўнага суда.
Са слоў актывістаў, гомельскія ўлады парушылі іх права на свабоду выказвання меркаванняў праз мірныя сходы.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS