Блогер NEXTA перамог у супрацьстаянні з міліцыяй
21- 14.11.2018, 11:30
- 29,825
Супраць Сцяпана Пуцілы не будуць распачынаць крымінальную справу.
Міліцыя адмовіла ў распачынанні крымінальнай справы супраць папулярнага YouTube-блогера Сцяпана Пуцілы, вядомага пад псеўданімам NEXTA. Пра гэта гаворыцца ў адказе выканаўцы абавязкаў начальніка крымінальнай міліцыі Белавушкі на зварот блогера, паведамляе «Радыё Свабода».
Што за справа?
YouTube-канал NEXTA мае больш за 190 тысяч падпісчыкаў. У лютым у кватэры бацькоў блогера прадстаўнікі Следчага камітэта правялі ператрус. Падставай для ператрусу стала «заява грамадзянкі», якая сцвярджала, што блогер «абражае гонар і годнасць» Лукашэнкі. Падчас ператрусу супрацоўнікі канфіскавалі ноўтбук, якім карыстаўся брат Сцяпана, і відэакамеру.