Як Еўропа можа маўчаць?
- Рэнэ Лявінскі
- 10.02.2018, 8:22
- 17,846
Не павінна быць сёння для Еўропы важней тэмы, чым салідарнасць з беларускімі незалежнымі журналістамі.
Вядомы чэшскі драматург і грамадскі дзеяч, сёння самы запатрабаваны тэатральны аўтар у Чэхіі Рэнэ Лявінскі абураны блакаваннем ў Беларусі сайта Charter97.org:
- Блакаванне такога буйнога незалежнага сайта ў Беларусі стала шокам для нас, еўрапейцаў. Гэта проста як у Кітаі, цяжка ўявіць, што такое можа адбывацца ў Еўропе, на мяжы з Еўрапейскім Звязам! Мяжа Беларусі з ЕЗ больш за 1 000 кіламетраў, і як гэта магчыма, што на нашай мяжы існуе такая дыктатура?!
Дзіўна, што еўрапейскія палітыкі аб гэтай дыктатуры па суседстве мала гавораць ці не гавораць наогул. У чэшскіх СМІ або ад чэшскіх палітыкаў часцей можна пачуць пра кітайскі рэжым, чым пра беларускі, які зусім побач.
Я не разумею, як еўрапейскія палітыкі могуць сёння супрацоўнічаць з дыктатарам Лукашэнкам. Як з ім наогул можна размаўляць, як з нармальным чалавекам? Гэта супярэчыць усім прынцыпам і правілам жыцця ў Еўропе.
Пакуль Беларуссю кіруе такі дыктатар з гэтай краінай нельга мець ніякіх спраў і ніякага бізнэсу. Павінна быць жорсткая рэакцыя на блакаванне ў Беларусі найбуйнейшага незалежнага сайта. Блакаванне такога сайта «Хартыі-97» не павінна застацца без адказу.
«Хартыя-97» вельмі блізкая нам, чэхам і славакам, эмацыйна. Мы шчаслівыя, што наша «Хартыя-77» змагла натхніць беларусаў.
Мы салідарныя з «Хартыяй-97» і вельмі яе падтрымліваем. Бо вашая арганізацыя, як і Чэхаславацкая, створаная і падтрымліваецца людзьмі, грамадзянскай супольнасцю. Вы абараняеце нашы агульныя прынцыпы свабоды і дэмакратыі. І не павінна быць сёння для Еўропы важней тэмы, чым салідарнасць з беларускімі незалежнымі журналістамі.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевiч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS