Юрый Ляшэнка: Бывае, праўда вочы коле
- 21.02.2018, 16:31
- 16,629
Улады спужаліся праўды і папулярнасці незалежнага сайта.
Пра гэта сайту Charter97.org заявіў адзін з удзельнікаў пратэстаў супраць будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску, грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка:
- Cайт Charter97.org - яркі і бескампрамісны інфармацыйны рэсурс. Для жыхароў Светлагорска вельмі важна, што сайт асвятляе падзеі, звязаныя з нашым родным горадам. Улады спужаліся праўды і папулярнасці незалежнага сайта, таму была прынятая пастанова аб блакаванні. Як казаў Кандрат Крапіва: Бывае, праўда вочы коле.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS