«Кузня беларускага духу»: У Менску стартавалі экскурсіі да 100-годдзя БНР
1- 22.02.2018, 12:50
- 13,465
Удзельнікі экскурсіі змогуць прайсціся адрасамі п'есы Янкі Купалы «Тутэйшыя».
У Менску, дзякуючы прыватным ініцыятывам, пачаўся шэраг экскурсій, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як распавёў «Радыё Рацыя» экскурсавод Павел Каралёў:
- Падрыхтаваў такую экскурсію па Менску, называецца «Кузня беларускага духу», каб паглядзець самыя важныя цэнтры, дзе была беларушчына, дзе яна згуртавалася. І, вядома, успомніць, што было ў Менску 100 гадоў таму, які гэта быў час.
Мы з удзельнікамі вандроўкі прайшліся адрасамі п'есы Янкі Купалы «Тутэйшыя», якая напісана пра гэты час і менавіта паказвае адрасы таго часу, што адбывалася на той ці іншай вуліцы.
Экскурсія тычылася не толькі палітычнага жыцця беларускай сталіцы 1918 году, але і былі агучаны падрабязнасці побыту жыхароў прыфрантавога горада.