27 снежня 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Трокскі: Нашы чыноўнікі жывуць у паралельным Сусвеце

1
Валянцін Трокскі: Нашы чыноўнікі жывуць у паралельным Сусвеце
Валянцін Трокскі

Блакаванне незалежнага сайта ў стагоддзе інтэрнэту - поўны маразм.

Пра гэта заявіў актывіст Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу з Менска Валянцін Трокскі, каментуючы блакаванне сайта Сharter97.org:

- блакаванне Сharter97.org паказвае поўнае грэбаванне нашымі інтарэсамі з боку ўладаў. Меркаванне людзей абсалютна не цікавіць нашых чыноўнікаў.

Безумоўна, паміж рознымі міністэрствамі таксама ідзе канкурэнцыя. Нехта захацеў выслужыцца, прапанаваў заблакаваць «Хартыю-97», а ягоную прапанову падтрымалі. Але гэтыя захады зусім не адпавядаюць цяперашнім рэаліям. Мы жывем у век кампутарных тэхналогій і інтэрнэту. Пра якое блакаванне інфармацыі можа ісці гаворка?

Я выступаю за тое, каб чалавек сам выбіраў, якую інфармацыю яму чытаць. Цэнзура павінна быць скасаваная, а вольны доступ беларусаў да незалежнай інфармацыі - адноўлены. Матэрыялы, якія публікуе «Хартыя-97», не супярэчаць беларускаму заканадаўству. Пастанова Мінінфарма абсалютна не здзіўляе мяне. Нашы чыноўнікі жывуць у паралельным Сусвеце.

Але тое, што людзі прадаўжаюць заходзіць на сайт і ёсць попыт на «Хартыю-97», паказвае, што ўлады не на тых напалі.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках