27 снежня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна заклікала ўвесці санкцыі супраць чыноўнікаў, якія заблакавалі «Хартыю»

13
Наталля Радзіна заклікала ўвесці санкцыі супраць чыноўнікаў, якія заблакавалі «Хартыю»
ГАННА ФАТЫГА І НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Галоўная рэдактарка Charter97.org сустрэлася з кіраўніцай Камітэта Еўрапарламента ў бяспецы і абароне Ганнай Фатыгай.

Сустрэча галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org Наталлі Радзінай з кіраўніцай Камітэта Еўрапейскага Парламенту ў бяспецы і абароне, чальцом дэлегацыі ЕП у сувязях з NATO, былым міністрам замежных спраў Польшчы Ганнай Фатыгай адбылася сёння ў Брусэлі.

Падчас сустрэчы Наталля Радзіна распавяла аб сітуацыі з незаконным блакаваннем сайта «Хартыя-97» у Беларусі, якое доўжыцца з 24 студзеня, а таксама адзначыла небяспеку гэтага кроку беларускіх уладаў не толькі для свабоды слова, але і для незалежнасці краіны.

Галоўная рэдактарка агучыла звесткі, якія сведчаць, што пасля блакавання папулярнага беларускага незалежнага сайта Charter97.org адбыўся значны рост папулярнасці расейскіх прапагандысцкіх рэсурсаў сярод беларускіх карыстальнікаў інтэрнэту. Сёння інфармацыйная прастора Беларусі фактычна цалкам кантралюецца Расеяй: пачынаючы ад тэлеканалаў і заканчваючы інтэрнэт-сайтамі.

Наталля Радзіна заклікае дэпутатаў Еўрапарламента ўвесці санкцыі супраць міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра інфармацыі Ігара Луцкага (цяпер займае пасаду генеральнага дырэктара тэлеканала «Сталічная тэлевізія») і начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі, адказных за прыняцце пастановы аб блакаванні Charter97.org.

Таксама галоўная рэдактарка «Хартыі» заклікае ўвесці санкцыі супраць лукашэнкаўскага Парку высокіх тэхналогій датуль, пакуль не будзе спынены ціск на незалежныя медыі ў Беларусі.

Ганна Фатыга выказала падтрымку сайту «Хартыі-97», адзначыўшы, што яна ўжо распачала шэраг крокаў, звярнуўшыся да Вярхоўнай прадстаўніцы Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фрэдэрыкі Магерыні з заклікам зрабіць усё магчымае для разблакавання вядучага незалежнага сайта ў Беларусі.

Кіраўніца Камітэта Еўрапейскага парламента ў бяспецы і абароне падзяляе пункт гледжання, што блакаванне «Хартыі-97» падрывае інфармацыйную бяспеку на ўсходніх межах Еўрапейскага Звязу і значна павялічвае расейскую пагрозу.

Ганна Фатыга заявіла, што будзе арганізаваць мерапрыемствы ў Еўрапейскім парламенце для прыцягнення ўвагі да праблемы росту ўплыву расейскай прапаганды ў беларускім сегменце інтэрнэту.

Кіраўніца Камітэта Еўрапейскага парламента ў бяспецы і абароне заявіла, што неабходна разгледзець пытанне аб увядзенні санкцый супраць асоб, адказных за блакаванне сайта «Хартыя-97».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках