Барыс Анікееў: Наладзіў 92-гадовай цётцы ноўтбук - цяпер чытае «Хартыю-97»
10- 5.02.2018, 15:43
- 21,622
Беларусы вучацца абыходзіць блакаванне разам.
Пра гэта заявіў гомельскі актывіст Барыс Анікееў, каментуючы блакаванне сайта Сharter97.org:
- Для мяне гэта дзікунства і варварства. Маёй цётцы 92 гады, мне давялося ехаць у іншую частку горада, каб наладзіць яе ноўтбук для абыходу блакіроўкі.
17 лютага ў Гомелі пройдзе шэсце ў падтрымку «Хартыі-97», паспрабую далучыцца да маіх таварышаў і падтрымаць свабоду слова ў Беларусі. У вас вельмі шмат прыхільнікаў. Нават той, хто кажа, што не чытае - заходзіш на ягоную старонку ў «Фэйсбуку» і бачыш, што падпісаны на Сharter97.org.
Вельмі непрыемна, што нехта спрабуе абмежаваць мне доступ да інфармацыі. Чаму я павінен падладжвацца пад расейскія СМІ? Не хачу глядзець дзяржаўныя тэлеканалы. Неўзабаве дойдзе да таго, што будуць штрафаваць тых, хто не глядзіць БТ.
Чытачам і рэдакцыі «Хартыі-97» зычу бадзёрасці духу і не здавацца.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»