Менчукі патрабуюць разблакаваць «Хартыю'97»
14- 7.02.2018, 20:14
- 20,356
Ва ўсім Менску з'яўляюцца ўлёткі і графіці ў падтрымку незалежнага сайта.
Сёння графіці «Свабоду «Хартыі-97» і ўлёткі з інструкцыяй па абыходзе блакавання сайта з'явіліся ў шматлікіх раёнах Менска.
«Улёткі і графіці ў падтрымку «Хартыі-97» з'явіліся ва ўсім Менску. На ўлётках - інструкцыя абыходу блакавання», - напісаў у рэдакцыю Charter97.org чытач.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абыйсці блакаванне можна, і вось інструкцыі:
- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»