8 лiстапада 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малгажата Гасеўска салідарная з «Хартыяй-97»

3
Малгажата Гасеўска салідарная з «Хартыяй-97»
МАЛГАЖАТА ГАСЕЎСКА І НАТАЛЛЯ РАДЗІНА

Намесніца старшыні Камісіі ў замежных справах Сейма Польшчы занепакоеная ўзмацненнем ціску на свабоду слова ў Беларусі.

Галоўная рэдактарка Charter97.org Наталля Радзіна і дырэктарка фонду «Хартыя-97» Юлія Бандарэнка сустрэліся сёння з кіраўніцтвам Камісіі ў замежных справах Сейма Польшчы.

У час сустрэчы з намесніцай старшыні Камісіі ў замежных справах Сейма Польшчы, дэпутаткай ад партыі «Права і справядлівасць» Малгажатай Гасеўскай абмяркоўвалася сітуацыя з блакаваннем у Беларусі сайта Charter97.org.

Малгажата Гасеўска выказала занепакоенасць узмацненнем ціску на свабоду слова ў Беларусі, заявіўшы, што не мае намеру пакідаць па-за ўвагай блакаванне ў Беларусі «вядомага і паважанага партала». Дэпутатка Сейма Польшчы адзначыла, што мае намер зрабіць усё магчымае, каб улады Беларусі скасавалі незаконную пастанову і спынілі ціск на Charter97.org.

Раней Наталля Радзіна таксама правяла сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Новыя простыя спосабы абысці блакаванне сайта Charter97.org

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках