27 снежня 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента напісалі ліст Федэрыцы Магерыні ў абарону «Хартыі-97»

Дэпутаты Еўрапарламента напісалі ліст Федэрыцы Магерыні ў абарону «Хартыі-97»

Еўрадэпутаты прапаноўваюць змяніць палітыку ЕЗ у дачыненні да Беларусі.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Павел Цялічка, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў дачыненнях з Беларуссю Богдан Здраеўскі і еўрадэпутаты з Францыі, Нідэрландаў, Чэхіі, Літвы і Харватыі звярнуліся з лістом да Вярхоўнай прадстаўніцы Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магерыні.

Блакаванне сайта Charter97.org з'яўляецца актам цэнзуры, і таму надзеі на тое, што ў Беларусі адбываецца сапраўдная лібералізацыя, з'яўляюцца неабгрунтаванымі, мяркуюць аўтары ліста. Еўрадэпутаты прапаноўваюць змяніць палітыку ЕЗ у дачыненні да Беларусі: «развіццё нашых стасункаў з Менскам павінна быць абумоўленае, перш за ўсё паляпшэннем правоў і свабод беларусаў».

Прыводзім тэкст ліста цалкам:

«Паважаная Вярхоўная прадстаўніца, дарагая спадарыня Магерыні,

Як вам вядома, цягам многіх гадоў у Рэспубліцы Беларусь пераследуюцца незалежныя СМІ. За некаторымі нязначнымі выключэннямі, газеты і тэлевізія або вяшчаюць з Расеі, або знаходзяцца пад кантролем дзяржавы.

Праз адносную свабоду онлайнавага асяроддзя і меншага кантролю з боку ўрада незалежныя СМІ перамясціліся ў інтэрнэт і вяшчаюць з замежных сэрвераў, пры гэтым большасць з пяцідзесяці першых у папулярнасці сайтаў у Беларусі з'яўляюцца незалежнымі.

Аднак нядаўна беларускі ўрад заблакаваў некалькі інтэрнэт-парталаў навін уключна з «Хартыяй-97» і «Беларускім партызанам». Галоўная мішэнь урада - гэта тыя СМІ, якія канцэнтруюцца на такіх тэмах, як карупцыя і невыкананне дзяржавай сваіх абавязацельстваў у сацыяльных і эканамічных паказчыках. На жаль, гэтыя акты цэнзуры сведчаць аб новым прыгнёце розных апазіцыйных СМІ ў Беларусі і падрываюць абгрунтаванасць спадзяванняў на тое, што ў Беларусі адбываецца сапраўдная лібералізацыя.

На нашу думку, такія акты цэнзуры і дзеянні з'яўляюцца контрпрадуктыўнымі для прагрэсу ў іншых галінах дачыненняў ЕЗ-Беларусь, уключна са стварэннем перадумоў для эканамічнага супрацоўніцтва, росту аб'ёмаў дапамогі Беларусі з боку ЕЗ і лібералізацыя візавага рэжыму. У той час, як мы цэнім бесперапынныя намаганні апошніх гадоў для паляпшэння двухбаковых стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ, мы таксама мяркуем, што сваімі замежнымі дзеяннямі Еўрапейскі Звяз павінен адыгрываць важную ролю ў прасоўванні і абароне свабоды прэсы і сродкаў масавай інфармацыі. Свабода прэсы і СМІ - гэта ключавы элемент дэмакратыі і адкрытага грамадства.

Свабода СМІ як такая павінна быць адным з асяродкаў палітыкі ЕЗ у дачыненні да Беларусі і часткай шырокай і паслядоўнай стратэгіі, дзе развіццё нашых стасункаў з Менскам павінна быць абумоўленае, перш за ўсё, паляпшэннем правоў і свабод беларусаў.

Шчыра вашыя,

Павел Цялічка (Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента)

Богдан Анджэй Здраеўскі (Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў дачыненнях з Беларуссю)

Марыэтэ Шааке (Нідэрланды)

Петрас Аўштрэвічус (Літва)

Ёза Радаш (Харватыя)

Наталі Грэсбек (Францыя)

Пётр Ежэк (Чэхія)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках