Еўрадэпутат Ярамір Штэціна: Блакаванне «Хартыі-97» - прыклад таго, што ў Беларусі правы чалавека не выконваюцца
3- 22.04.2018, 11:59
- 16,000
Стасункі ЕЗ з Беларуссю немагчымыя ў такіх умовах.
Пра гэта еўрадэпутат ад Чэхіі Ярамір Штэціна заявіў на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу:
- Я разумею, што добрыя стасункі ЕЗ-Беларусь патрэбныя, але я таксама разумею, што гэтыя стасункі павінны быць добрымі тады і толькі тады, калі ў Беларусі выконваюцца правы чалавека. Відавочна, што ў Беларусі правы чалавека не выконваюцца.
Дазвольце мне прывесці адзін ясны прыклад: «Хартыя-97», сайт які працуе ў Беларусі многія гады, які Лукашэнка нядаўна заблакаваў. Назва «Хартыя-97» паходзіць ад назвы чэхаславацкага антытаталітарнага руху «Хартыя-77», у стварэнні якога браў удзел Вацлаў Гавел. Таму, чэшскія і славацкія дэпутаты Еўрапарламента з групы ЕНП (Еўрапейская Народная Партыя) накіравалі вярхоўнаму прадстаўніку ЕЗ Магерыні і еўракамісару Хану ліст з просьбай аб тым, каб Еўракамісія ў сваіх адносінах з Менскам займалася гэтым сур'ёзным парушэннем свабоды слова.
Нагадаем, што Еўрапейскі парламент на пасяджэнні ў чацвер у Страсбургу прыняў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі.
У рэзалюцыі выказваецца шкадаванне пераследам у Беларусі незалежных журналістаў і СМІ падчас мясцовых выбараў і прыводзіцца прыклад з блакаваннем інфармацыйнага партала «Хартыя-97» і збіццём журналіста тэлеканала «Белсат» Андрэя Козела. Еўрапарламент заклікаў неадкладна скасаваць блакаванне сайта Charter97.org і адмовіцца ад захадаў, якія пагражаюць свабодзе слова.
Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.
Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:
- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»
- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»
- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS