Дзейнасць «Хартыі-97» заслугоўвае самай высокай ацэнкі
- Багдан Здраеўскі
- 26.04.2018, 9:34
- 21,142
Еўрапарламент уважліва сочыць за сітуацыяй з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі ў Беларусі.
Пра гэта заявіў старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Багдан Здраеўскі ў лісце прадстаўніку «Хартыі-97» у Брусэлі.
Кіраўнік дэлегацыі адзначыў, што Еўрапейскі парламент звяртае асаблівую ўвагу на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі ў Беларусі і на хібы, выяўленыя падчас выбараў.
Пра гэта сведчаць чатыры рэзалюцыі, прынятыя аб сітуацыі ў Беларусі ў верасні 2015 года, лістападзе 2016 года, красавіку 2017 года і красавіку 2018 года.
«Хацеў бы, як кіраўнік дэлегацыі, падкрэсліць, што дзейнасць, якую ў складаных умовах вядзе «Хартыя-97» у прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі, заслугоўвае самай высокай ацэнкі», - заявіў Багдан Здраеўскі.
Нагадаем, у апошняй рэзалюцыі Еўрапейскага парламента аб Беларусі ўтрымліваецца заклік неадкладна разблакаваць сайт Charter97.org у Беларусі.