27 снежня 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарам незалежнага прафзвязу РЭП пагражае да сямі гадоў турмы

5
Лідарам незалежнага прафзвязу РЭП пагражае да сямі гадоў турмы
ІГАР КОМЛІК (ЗЛЕВА) І ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Генадзю Фядынічу выставілі такое ж абвінавачанне, як калісьці Алесю Бяляцкаму.

Следчыя дзеянні ў дачыненні да старшыні незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча і кіраўніка менскай арганізацыі Ігара Комлікa скончаныя, паведамляе «Радыё Свабода».

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выстаўленыя абвінавачванні ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме» (ч.2 арт.243 КК), за што пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Паводле такога ж артыкула ў 2011 годзе пасадзілі старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, якога прысудзілі да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці, але вызвалілі праз тры гады. Бяляцкі быў прызнаны палітвязнем беларускімі, еўрапейскімі і амерыканскімі праваабаронцамі, прысуд быў названы палітычна матываваным.

Са слоў Фядыніча, следчыя прыйшлі да высновы, што за 2011 год РЭП не даплаціў у бюджэт падаткаў на 22 867,1 рубля (з улікам дэнамінацыі). Сярэднегадавым курсам Нацбанку гэта амаль 50 тысяч даляраў.

Лідар прафзвязу РЭП адзначае, што следчыя спынілі пераслед «неўстаноўленых асоб» пасля «сотняў допытаў ва ўсёй краіне».

У абвінавачаных цяпер ёсць месяц на азнаямленне з матэрыяламі справы - суд можа адбыцца ўжо ў чэрвені. Раней Комлік правёў за кратамі два месяцы, Фядыніч з пачатку следчых дзеянняў у жніўні 2017 года знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках