26 снежня 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як чытаць «Хартыю» ў Яндэкс.Браўзэры

13
Як чытаць «Хартыю» ў Яндэкс.Браўзэры

Яшчэ некалькі спосабаў абыходу блакавання незалежных сайтаў.

Яндэкс.Браўзэр уваходзіць у пяцёрку найбольш папулярных браўзэраў у Беларусі. Таксама яго выкарыстоўваюць нашы чытачы ў Расеі. Расказваем, як яго карыстальнікам абысці блакаванне Charter97.org.

1. Уключыць функцыю "Турба". Для гэтага заходзім у налады Яндэкс.Браўзэра (кнопка налады - у верхнім правым куце браўзэра). Затым знаходзім у самым нізе спісу налад раздзел "Турба" і ставім птушачку насупраць пункта "Заўсёды ўключаны".

2. Выкарыстоўваць пашырэнні - такія ж, як і для іншых браўзэраў. Найбольш надзейныя: Browsec і FriGate.

Каб усталяваць пашырэнне Browsec, зайдзіце на сайт https://addons.opera.com/ru/extensions/details/browsec/ (гэта сайт пашырэнняў для браўзэра Opera, але запампаваны з яго Browsec сумяшчальны з Яндэкс.Браузэрам). Націсніце на кнопку "Дадаць у Яндэкс.Браўзэр". На ўсе прапановы сайта, якія будуць паказвацца ў рамках адказваем Ok, "Дадаць", "Дазволіць" ці "Усталяваць". Націскаеце на абразок Browsec к правым верхнім куце акна браўзэра (яна выглядае ў выглядзе шэрага глобуса), у новым акне націскаеце "Protect me".

Калі вы ўсталявалі пашырэнне на Android, то запусціце Browsec, націснуўшы на яго абразок (ён будзе сярод усталяваных праграм) і ўключыце яго, перасунуўшы паўзунок у цэнтры экрана направа.

Каб усталяваць пашырэнне FriGate, зайдзіце на сайт https://chrome.google.com/webstore/detail/frigate-cdn-smooth-access/mbacbcfdfaapbcnlnbmciiaakomhkbkb (гэта сайт пашырэнняў для браўзэра Chrome, але запампаваны з яго FriGate сумяшчальны з Яндэкс.Браўзэр). Націсніце на кнопку "Дадаць у Chrome". На ўсе прапановы сайта, якія будуць паказвацца ва ўсплывальных шыльдах адказваем Ok, "Дадаць", "Дазволіць" ці "Усталяваць". Каб уключыць пашырэнне, націсніце на абразок у выглядзе трыкутніка ў правым верхнім куце браўзэра.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках