26 снежня 2024, Чацвер, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганна Фатыга: Блакаванне «Хартыі-97» павінна ацэньвацца як паваротны момант для дачыненняў з Беларуссю

3
Ганна Фатыга: Блакаванне «Хартыі-97» павінна ацэньвацца як паваротны момант для дачыненняў з Беларуссю
ГАННА ФАТЫГА

Дэпутатка Еўрапарламента заклікала націснуць на рэжым Лукашэнкі.

На Міжнароднай канферэнцыі «Беларусь 2018: Голас грамадзянскай супольнасці» дэпутатка Еўрапарламента, экс-міністр замежных спраў Польшчы Ганна Фатыга нагадала пра блакаванне сайта «Хартыя-97» у Беларусі і прапанавала разглядаць гэта як нагоду для спынення кантактаў ЕЗ з рэжымам Лукашэнкі.

Тэкс выступу Ганна Фатыга апублікавала ў «Фэйсбуку» і на сваім сайце:

«Было б цікава даведацца, як беларусы ўспрымаюць вучэнні «Захад-2017». Ці разглядалі яны манеўры як магчымасць маўклівай акупацыі, свайго кшталту паўзучай анэксіі Беларусі.

Спадзяюся, што Высокая прадстаўніца, спадарыня Магерыні (Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Фрэдэрыка Магерыні - рэд.) і камісар Хан (камісар Еўрапейскага Звязу ў еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні Ёханэс Хан) зразумеюць наступнае. Блакаванне незалежнага сайта «Хартыя-97» можна разглядаць, як яшчэ адзін выпадак у серыі запалохванняў. Але гэта, хутчэй, павінна быць ацэнена, як паваротны момант для дачыненняў з Беларуссю. Гэта красамоўны крок, і Лукашэнка хоча захаваць гэты блок.

Я абсалютна перакананая, што цяпер не час для кантактаў ЕЗ-Беларусь, але настаў час націснуць на рэжым Лукашэнкі».

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абыйсці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках