Наталля Радзіна: Калі беларусы не будуць дапамагаць сваім медыям, то будуць чытаць чужыя
10- 4.09.2018, 11:11
- 28,600
Сайт Charter97.org удзячны кожнаму чалавеку, які пералічыў хоць бы адзін даляр.
Галоўная рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы інфармацыйнага рэсурсу праз рэзкае скарачэнне фінансавання.
Сітуацыя, якая склалася, выкліканая скарачэннем падтрымкі з боку замежных фондаў і частковым блакаваннем сайта ў Беларусі, кажа рэдактарка ў інтэрв’ю «Радыё Рацыя»:
- Рэзка скарацілася падтрымка з боку заходніх фондаў, якія падтрымліваюць дэмакратыю, у тым ліку і ў Беларусі. Гэта адбываецца на фоне паляпшэння стасункаў заходніх чыноўнікаў з рэжымам Лукашэнкі. Вельмі складаная сітуацыя цяпер у многіх беларускіх незалежных СМІ. Адбываецца рэзкае скарачэнне падтрымкі як незалежных СМІ, так і ўсёй грамадзянскай супольнасці. Я бачу ў гэтым пагрозу для ўсёй журналісцкай супольнасці ў Беларусі.
Польшча і Літва працягваюць падтрымку інфармацыйнага рэсурсу, але гэтай дапамогі недастаткова, каб забяспечыць нармальную працу «Хартыі-97». Адразу пасля звароту да чытачоў на банкаўскі рахунак сталі паступаць грошы, - кажа Наталля Радзіна:
- Мы ўжо атрымліваем дапамогу. Мы вельмі ўдзячныя кожнаму чалавеку, які пералічыў хоць бы адзін даляр. Сёння сапраўды склалася такая сітуацыя, што калі беларусы не будуць дапамагаць сваім медыя, то ім давядзецца чытаць чужыя. Таму дзякуй усім і давайце будзем разам і будзем ратаваць і падтрымліваць адзін аднаго!
Як дадае галоўная рэдактарка сайта «Хартыі-97», праз блакаванне на тэрыторыі Беларусі скараціліся і магчымасці самафінансавання. Тым не менш, больш за палову чытачоў ужо атрымалася вярнуць. «Людзі актыўна абыходзяць блакаванне сайта, бо шукаюць свабодную інфармацыю», - адзначае Наталля Радзіна.
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com