25 снежня 2024, Серада, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскае радыё»: «Хартыя-97» супрацьстаіць прапагандзе Пуціна і Лукашэнкі

16
«Польскае радыё»: «Хартыя-97» супрацьстаіць прапагандзе Пуціна і Лукашэнкі

Беларусы маюць права на альтэрнатыву.

Партал «Хартыя-97», які ўзначальвае беларуская журналістка Наталля Радзіна, змагаецца за выжыванне.

Charter97.org - адно з нямногіх СМІ, якія змагаюцца супраць расейскай прапаганды ў Беларусі. Як распавяла «Польскаму радыё» Наталля Радзіна, з пачатку года рэдакцыя «Хартыі-97» вымушаная абыходзіцца без фінансавай падтрымкі. Сітуацыя вельмі складаная.

Партал з'яўляецца адным з нямногіх медыяў, якія прапануюць беларусам аб'ектыўную інфармацыю, выступаючы супраць расейскай прапаганды, якая расце ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўскай цэнзуры.

Сharter97.org працуе ў трох моўных версіях - ангельскай, беларускай і расейскай. Летась сайт святкаваў сваё 20-годдзе. У Беларусі рэдакцыя «Хартыі-97» неаднаразова зазнавала рэпрэсіі ды ператрусы. Галоўная рэдактарка Наталля Радзіна была арыштаваная КДБ пасля выбараў 2010 года. Ёй давялося бегчы з краіны. Затым да яе далучылася частка рэдакцыі.

Заснавальнік сайта Сharter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным падчас выбарчай кампаніі 2010 года - ягоныя сябры не вераць, што гэта была натуральная смерць.

«Хартыя-97» нязручная для Крамля, а таксама для Аляксандра Лукашэнкі, менавіта таму сайт быў заблакаваны ў Беларусі ў пачатку мінулага года. Аднак, сайт быў настолькі папулярны, што адваяваў вельмі вялікую частку аўдыторыі. Абысці блакаванне можна выкарыстоўваючы проксі-сэрверы.

У сваёй рэзалюцыі Еўрапейскі парламент заклікаў лукашэнкаўскія ўлады разблакаваць сайт Сharter97.org, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць незалежных СМІ.

«Хартыя-97» чакае пастановы Польшчы

- Кожны год мы напружана чакаем пастановы польскага Фонду міжнароднай салідарнасці аб падтрымцы партала Сharter97.org. Наш папярэдні праект скончыўся ў канцы мінулага года. Сёлета ў нас пакуль няма фінансавання, - распавяла «Польскаму радыё» галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

- Ці існуюць цяжкасці, звязаныя з тым, што часам падтрымка нашага сайта затрымліваецца. Але нам даводзіцца працаваць кожны дзень, а не ад праекту да праекту, - дадала яна.

Цяпер, як распавяла галоўная рэдактарка, партал чакае, што скажуць польскія ўлады. Ёсць надзея, што падтрымка будзе прадоўжаная.

Нягледзячы на тое, што сёння Польшча актывізавала стасункі з афіцыйным Менскам, краіна прадаўжае дапамагаць незалежным СМІ. Галоўная рэдактарка Сharter97.org спадзяецца, што Варшава і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя медыі Беларусі:

- Беларусы маюць права на альтэрнатыву. Незалежныя медыі сёння супрацьстаяць хлусні пуцінскай і лукашэнкаўскай прапаганды, - дадала яна. - Сітуацыя з СМІ ў Беларусі толькі пагаршаецца. Улады і спецслужбы ўсё больш ціснуць на тых, хто яшчэ працуе з Беларусі. Вось чаму так важныя для перадачы праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі тыя рэдакцыі, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць расейскія тэлеканалы, ёсць газеты, парталы і радыёстанцыі. Лукашэнка, змагаючыся з незалежнымі СМІ, вызваляе месца для расейскіх прапагандысцкіх цэнтраў. Гэта яшчэ адно пацверджанне таго, што беларускі дыктатар - агент Крамля, заявіла рэдактарка «Хартыі-97».

Наталля Радзіна адзначыла, што сайт вярнуў вялікую частку аўдыторыі, якую страціў пасля блакавання рэжымам Лукашэнкі. Цяпер, паводле яе слоў, гэта больш за мільён унікальных карыстальнікаў на месяц (27-30 мільёнаў праглядаў артыкулаў за месяц). Інтэрнэт-карыстальнікі вучацца абыходзіць блакаванне.

***

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках