Прэс-канферэнцыя галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» у Варшаве
35- 15.02.2019, 9:25
- 93,631
Наталля Радзіна праводзіць прэс-канферэнцыю ў Press Club Polska (Aleje Ujazdowskie 6A).
Нагадаем, што ўчора, 14 лютага, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасці. Прэзідэнт і дырэктар фонду Мацей Фалькоўскі і Аляксандра Ярашэвіч паведамілі журналістцы, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам будзе скарочаная амаль у 5 разоў.
Адсутнасць фінансавання пагражае прыпыненнем функцыянавання сайта Charter97.org.
Сайт «Хартыя-97» з'яўляецца адным з самых папулярных беларускіх незалежных медыяў. Журналісты партала неаднаразова зазнавалі рэпрэсіі з боку ўладаў Беларусі. У 2010 годзе быў забіты заснавальнік рэсурсу Алег Бябенін, а ўсе працаўнікі рэдакцыі былі арыштаваныя, а галоўная рэдактарка трапіла ў турму КДБ.
У 2012 годзе рэдакцыя сайта на запрашэнне МЗС Польшчы пераехала ў Варшаву. Частка рэдакцыі працягвае працу ў Беларусі ў падполлі.
Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com