Захаваць «Хартыю»! Стаць нацыяй!
24- Мікалай Статкевіч
- 15.02.2019, 21:30
- 93,348
Беларусы павінны выратаваць «Хартыю» для агульнай барацьбы і перамогі.
Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч у «Фэйсбуку» заклiкаў беларусаў падтрымаць сайт «Хартыя-97».
«Сённяшні свет вяртаецца да прынцыпу «кожны сам за сябе». Спадзяюся, што часова. Але цяпер лёс слабых нацый у гэтым свеце незайздросны. Іх інтарэсамі грэбуюць, іх прадаюць і мяняюць. Ад слабых дзяржаў зноў адразаюць кавалкі больш моцныя суседзі. А некаторыя нават спрабуюць забраць цалкам.
Наша дзяржава належыць да ліку апошніх. Дыктатар, якога мы дапусцілі да пасады прэзідэнта Беларусі чвэрць стагоддзя таму, ужо даўно заклаў яе Маскве за грошы на ўтрыманне ўлады над намі. Акурат цяпер ад яго патрабуюць аддаць заклад.
Захаваць сваю дзяржаўнасць і вярнуць свабоду мы зможам толькі тады, калі аб'яднаемся ў барацьбе за гэтыя мэты. Калі станем нацыяй з моцным духам.
Патрэбная ўмова для аб'яднання і поспеху - незалежныя крыніцы інфармацыі, якія асвятляюць падзеі з пункту гледжання нашых нацыянальных інтарэсаў, якія стаяць на баку нашай свабоды і незалежнасці.
На жаль, такіх СМІ засталося няшмат. Некалі незалежныя выданні цяпер звязаны самацэнзурай і ператварыліся ў летапісцаў «кіроўнай сям'і». Дастаткова паглядзець на пералік загалоўкаў на іх старонках, каб гэта зразумець.
Але ёсць беларускія незалежныя СМІ, якія працягваюць сваю місію. Якія супрацьстаяць афіцыйнай хлусні ды інфармацыйнай агрэсіі з Усходу.
Бясспрэчным інфармацыйным лідарам барацьбы за свабоду і незалежнасць Беларусі з'яўляецца сайт «Хартыя-97». Нездарма яго каманду так ненавідзіць рэжым. Нездарма яе лідараў забівалі, ламалі ў турмах. Нездарма «Хартыю» блакуюць, каб беларусы не мелі доступу да яе.
Я не ведаю, што польскія палітыкі атрымалі ад беларускага рэжыму за адмову ад падтрымкі некалі запрошанай імі да сябе «Хартыі». Але ўпэўнены ў адным: яны адмовілі ў падтрымцы не толькі асобна ўзятаму інфармацыйнага рэсурсу. Напраўду яны адмовілі ў падтрымцы барацьбе беларусаў за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.
Цяпер усё будзе залежаць толькі ад нашай уласнай згуртаванасці, ад нашай здольнасці абараніць і вызваліць сваю краіну. Праявай гэтага для мяне будзе тое, ці зможам мы на свае ўласныя грошы захаваць для нашай барацьбы «Хартыю».
Паведамляю пра свой намер пералічыць на рахунак «Хартыі» палову сваёй вайсковай пенсіі. Заклікаю патрыётаў Беларусі выратаваць «Хартыю», каб захаваць і павялічыць нашы сілы для перамогі.
Жыве Беларусь!»
Мікалай Статкевіч паведамiў сайту Сharter97.org, што ужо пералічыў на рахунак «Хартыі-97» палову сваёй вайсковай пенсіі.
Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com