8 лiстапада 2024, Пятніца, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна ўзнагароджаная медалём БНР

40
Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна ўзнагароджаная медалём БНР
Наталля Радзіна

Гэта дзяржаўная ўзнагарода.

19 лютага ў Варшаве галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна была ўзнагароджаная медалём да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Узнагароду ўручыў прадстаўнік Рады БНР, намеснік дырэктара тэлеканала «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.

«Да 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі Рада БНР упершыню вызначыла заснаваць медаль, які ўручаецца не толькі беларусам, але і наогул людзям, якія працуюць на ніве беларушчыны і папулярызуюць беларускую ідэю ў свеце - усім тым, каго можна назваць адданым ідэалам 25 Сакавіка 1918 года, ідэалам свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай Беларусі.

Такіх медалёў у свеце будзе 130, яны будуць уручацца ў розных краінах. Так атрымалася, што ўручэнне медалёў пачалося з Польшчы. Першы медаль атрымала ўдава выбітнага беларускага гісторыка Юрыя Туронка. На жаль, медалём да 100-годдзя БНР яго ўзнагародзілі пасмяротна.

А першым жывым чалавекам, якія атрымліваюць гэты медаль, стала галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна. Рада БНР вельмі высока ацэньвае заслугі Наталлі і партала, якім яна кіруе. Можна любіць ці не любіць «Хартыю-97», але бясспрэчным з'яўляецца той факт, што сотні тысяч людзей штодня даведаюцца аб сённяшняй сітуацыі ў Беларусі менавіта дзякуючы гэтаму парталу.

І ў такой цяжкай сітуацыі, у якой сёння, на жаль, выявілася «Хартыя-97», мы вызначылі паскорыць гэтае ўзнагароджанне - каб такім чынам падтрымаць «Хартыю».

Рада БНР ужо зрабіла заяву ў падтрымку «Хартыі-97», але мы спадзяемся, што сама цырымонія ўручэння ўзнагароды прыцягне ўвагу да сітуацыі вакол «Хартыі» там, дзе гэта трэба, і сайт будзе і далей працаваць і выконваць сваю выключна важную місію», - заявіў Аляксей Дзікавіцкі падчас уручэння ўзнагароды.

Пасля гэтага быў зачытаны дэкрэт старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы аб узнагароджанні медалём галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» Наталлі Радзінай.

«Атрымаць гэты медаль ад Рады БНР для мяне - вялікі гонар. Беларуская Народная Рэспубліка - гэта сімвал нашай незалежнасці і свабоды.

Я ведаю, што Рада Украінскай Народнай Рэспублікі перадала свае паўнамоцтвы ўраду незалежнай Украіны.

У Беларусі, на жаль, сёння гэта немагчыма. Рэжым Лукашэнкі нелегітымны. Я ўспрымаю гэты медаль як дзяржаўную ўзнагароду і мяркую, што гэта ўзнагарода - для ўсёй каманды «Хартыі-97». Асабліва дзякуй за тое, што падтрымалі нас у такі цяжкі час, калі салідарнасць неабходная і «Хартыі», і ўсяму свабоднаму слову Беларусі», - заявіла Наталля Радзіна.

Медаль да стагоддзя БНР беларускі ўрад у эміграцыі ўручае «за прыжыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларускай мовы, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Згодна з дэкрэтам Рады БНР аб узнагароджанні медалём, яго цягам 2019 года атрымаюць 130 чалавек з Беларусі і замежжа. Дэкрэт падпісала 24 снежня 2018 года старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

18 лютага медалём БНР быў пасмяротна ўзнагароджаны выбітны гісторык Юры Туронак. Узнагарода была ўручаная яго ўдаве Зінаідзе Туронак.

Медаль, сярод іншых, атрымаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў, пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, акадэмік Радзім Гарэцкі, стваральнікі эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» Аляксей Марачкін і Леў Талбузін і многія іншыя.

Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках