Сайт Charter97.org зазнаў DDOS атаку
17- 26.02.2021, 14:22
- 12,670
Беларускія ўлады не сцішаюцца.
Раніцай з 10.00 да 10:15 адбылася масаваная атака на сайт Charter97.org. Цягам гэтых 15 хвілінаў сэрверы атрымлівалі больш за 5,6 мільёнаў запытаў, што абцяжарыла чытачам доступ да рэсурсу.
Шкоднасны трафік маскуецца пад паводзіны стандартнага карыстальніка сайта, што абцяжарвае фільтраванне. У цяперашні час праца сайта стабілізаваная і адбываецца ў штатным рэжыме.
Тэхнічная служба просіць прабачэння за збоі ў працы сайта і нагадвае, што ў выпадку, калі асноўны сайт перастае быць даступным, можна скарыстацца мабільнай АМП версіяй.
https://amp-charter97-org.cdn.ampproject.org/c/s/amp.charter97.org/ru/news/