САЗ ухваліла два новыя прэпараты ад COVID-19
1- 14.01.2022, 11:37
- 7,622
Іх ужыванне прывяло да зніжэння патрэбы ў апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ).
Сусветная арганізацыя здароўя ўнесла ў спіс прэпаратаў, рэкамендаваных для лячэння ковіда, два новыя лекі. Новыя рэкамендацыі апублікаваны ў часопісе BMJ.
Цяжкі ковід зараз прапануюць лячыць Барыцытынібам, які выкарыстоўваюць у тэрапіі рэўматоіднага артрыту, а для людзей з ковідам сярэдняй ступені цяжкасці, але з высокай рызыкай шпіталізацыі, арганізацыя рэкамендуе прэпарат монакланальных антыцелаў - Сатравімаб.
Гаворка ідзе пра старых і хворых з імунадэфіцытам або хранічнымі захворваннямі, напрыклад дыябетам.
У САЗ таксама падкрэслілі, што эфектыўнасць прэпарата супраць новых варыянтаў сярод іншага Омікрона, "дагэтуль незразумелая".
Усе рэкамендацыі былі складзеныя пасля таго, як эксперты САЗ прааналізавалі звесткі сямі клінічных выпрабаванняў, якія ўключалі ў сябе больш за 4 000 чалавек з ковідам рознай ступені цяжкасці. Спецыялісты САЗ пераканаліся, што карысць ад лячэння перавешвае рызыкі пабочных эфектаў.