Консульскі аддзел пасольства Беларусі ў РФ абмежаваў прыём
- 19.01.2022, 19:00
- 4,234
Прыём абмежаваны з-за Covid-19.
Консульскі аддзел пасольства РФ у Беларусі паведамляе аб зменах у графіку працы.
З 20 студзеня да 1 лютага прыём у консульскіх пытаннях будзе абмежаваны для гарантавання бяспекі работнікаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса.
Прыём у наступных пытаннях будзе захаваны:
выдача пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь;
выдача гатовых дакументаў;
выдача дыпламатычных і службовых віз;
выдача віз замежным грамадзянам, якія накіроўваюцца ў Беларусь у сувязі са смерцю або цяжкай хваробай блізкіх сваякоў.