29 снежня 2024, Нядзеля, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі зафіксавалі амаль 50 тысяч заражаных COVID за дзень

10
У Расеі зафіксавалі амаль 50 тысяч заражаных COVID за дзень

У Маскве за адзін дзень колькасць заражэнняў каранавірусам вырасла амаль на 40%.

За апошні дзень у Расеі выяўленыя 49 513 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, сведчаць звесткі федэральнага аператыўнага штаба. Гэта новы максімум з пачатку пандэміі, дагэтуль найгоршым днём уважаўся 6 лістапада 2021 года, калі было абвешчана аб выяўленні 41335 хворых, піша РБК.

Выхад пандэміі на новы пік забяспечыў скок заражэнняў у Маскве. За мінулы дзень у сталіцы выяўленыя 15987 хворых COVID-19, што амаль на 40% больш, чым днём раней (было 11557) і ўдвая больш, чым у панядзелак (7529). Узровень захворвання ў Маскве імкліва расце з пачатку года і б'е абсалютны рэкорд другі дзень запар.

У Санкт-Пецярбургу колькасць заражэнняў COVID-19 упершыню ў гісторыі перавысіла 5 тысяч за дзень, за апошні дзень тут выявілі 5922 хворых, што прыкладна ў чатыры разы больш, чым два тыдні таму.

Акрамя таго, у лік лідараў у заражэнні ўвайшлі наступныя рэгіёны:

Маскоўская вобласць - 4424;

Ніжагародская вобласць - 1116;

Якуція - 859;

Варонежская вобласць - 785;

Самарская вобласць - 779;

Краснадарскі край - 776.

Хуткі рост захворвання ў Маскве і Расеі агулам звязваюць з распаўсюджваннем новага, больш заразнага штаму выклікае COVID каранавіруса SARS-CoV-2 («амікрон»). Паводле звестак федэральнага аператыўнага штаба, «амікрон» выяўлены ўжо ў 55 рэгіёнах краіны.

У лякарні Масквы за апошні дзень з COVID-19 патрапілі 1064 чалавекі, што прыкметна вышэй за ранейшы (днём раней было 930, тыдзень таму - 767). У той жа час маскоўскі аператыўны штаб адзначыў, што на фоне росту захворвання доля шпіталізацый за дзень знізілася да 6,7%. Агулам па Расеі за дзень было шпіталізавана з «ковідам» 9136 чалавек, што на 0,34% менш, чым днём раней (было 9167).

За той жа дзень у Расеі, паводле звестак федэральнага аператыўнага штаба, ад COVID-19 памерлі 692 чалавекі, з пачатку пандэміі – 324 752 чалавекі. Расстат толькі да лістапада гэтага года налічыў больш за 625 тысяч смяротных выпадкаў. Установа ўключае ў сваю статыстыку памерлых ад іншых захворванняў на фоне COVID, а таксама тых, у каго вірус знайшлі ўжо пасля смерці.

Больш за ўсё смерцяў ад COVID-19 за апошні дзень зафіксавана ў Маскве (72) і Санкт-Пецярбургу (45). Пры гэтым смяротнасць ад каранавіруса ў найбуйнейшых гарадах Расеі застаецца нашмат ніжэйшай за пікі лета 2021 года: так, 28 чэрвеня было абвешчана аб смерці ў Маскве 124 хворых на COVID, днём пазней найгоршы з пачатку пандэміі вынік быў зафіксаваны ў Пецярбургу – 119 смерцяў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках