Навукоўцы выявілі новы сімптом каранавірусу, які звязаны з парушэннем працы мозгу
1- 22.01.2022, 12:20
- 8,776
Такая сімптаматыка сустракаецца ў кожнага трэцяга пацыента.
Даследнікі Каліфарнійскага і Оксфардскага ўніверсітэтаў паведамілі, што хворыя на каранавірус людзі часта пакутуюць ад «мазгавога туману».
Як расказалі навукоўцы, каранавірус можа выклікаць праблемы з памяццю і кагнітыўнымі здольнасцямі. Паводле словаў экспертаў, уся рэч у тым, што COVID-19 негатыўна ўплывае на спіннамазгавую вадкасць хворага чалавека.
Пра гэта паведамляе cursorinfo.co.il са спасылкай на выданне Daily Mail.
Так, доктар біялагічных навук Універсітэта Пенсільваніі Марк Чырыльяна кажа, што такая сімптаматыка сустракаецца ў кожнага трэцяга пацыента. Сімптомы могуць выяўляцца цягам дзевяці месяцаў нават пасля акрыяння.
Падчас даследавання было прааналізавала 135 чалавек, якіх запрасілі згуляць у 12 «інтэлектуальных гульняў». Эксперты заявілі, што група з перахварэлымі на каранавірус добраахвотнікамі добра паказала сябе ў кароткатэрміновай працоўнай памяці і планаванні.
Але гэтыя людзі паказалі значна горшыя вынікі ў памяці пра мінулыя падзеі і ў здольнасці ўтрымліваць увагу цягам доўгага часу.