8 лiстапада 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы пералічылі спіртныя напоі, якія дапамагаюць засцерагчыся ад COVID-19

13
Навукоўцы пералічылі спіртныя напоі, якія дапамагаюць засцерагчыся ад COVID-19

Гарэлкі ў гэтым спісе няма.

Кітайскія навукоўцы з лякарні Канін у Шэньчжэне заявілі, што ўжыванне шампанскага, а таксама белага і чырвонага віна можа зменшыць рызыку заражэння каранавірусам, паведамляе Frontiers in Nutrition.

У даследаваннях выкарыстоўваліся звесткі амаль 474 тысяч чалавек, з якіх 17 тысяч здалі станоўчы тэст на каранавірус. Паводле інфармацыі выдання, удзельнікаў эксперыменту размеркавалі на тры групы: якія не п'юць, якія ўжывалі алкаголь у мінулым і выпіваюць дагэтуль. Так, навукоўцы адзначылі, што найбольшую ахову ад віруса SARS-CoV-2 мелі аматары чырвонага віна. Удакладняецца, што пры ўжыванні больш чым пяці келіхаў гэтага напою на тыдзень рызыка заражэння COVID-19 зніжалася на 17%.

Удзельнікі даследавання, якія аддаюць перавагу шампанскаму і беламу віну, і ўжывалі ад аднаго да чатырох келіхаў на тыдзень, хварэлі каранавірусам на 8% радзей. Аднак, пры празмерным ужыванні (звыш пяці келіхаў на тыдзень), як падкрэсліваюць навукоўцы, «ахоўны эфект» выявіўся амаль незаўважным. У тых, хто піў піва і сідр, рызыка заражэння каранавірусам, наадварот, выявілася на 28% вышэйшай, прычым аб'ём выпітага не адыгрываў ролі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках