28 снежня 2024, Субота, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як такое можа быць, Міністэрства аховы здароўя?

21
Як такое можа быць, Міністэрства аховы здароўя?

«Белыя халаты» злавілі чыноўнікаў ад медыцыны на фантастычнай хлусні.

Telegram-канал «Белыя халаты» заявіў, што ў Беларусі пачаўся лавінападобны рост захворвання на штам «амікрон»:

- Атрымліваем урыўкавую інфармацыю аб тым, як ідуць справы з каранавіруснай інфекцыяй у Беларусі. Коратка - лавінападобны рост хворых пачаўся, мы зноў пачалі ўздым на пік новага захворвання «амікрон».

Як мы заўсёды пісалі, афіцыйная каранавірусная статыстыка Міністэрства аховы здароўя бессаромна хлусіць нам з самага пачатку пандэміі. Са з’яўленьнем у Беларусі «амікрону», гэтая хлусня стала яшчэ больш відавочнай.

Са зробленых ацэнак навукоўцаў, «амікрон» з'яўляецца ад двух да чатырох разоў больш кантагіёзным, чым штам «дэльта» паводле даследаванняў з Даніі і Францыі. Акрамя таго, гэты штам лягчэй сыходзіць ад імуннай абароны, што дазваляе яму без асаблівых праблем заражаць прышчэпленых і перахварэлых (гэта значыць, імунных) людзей. Гэтыя людзі хварэюць лягчэй, чым непрышчэпленыя, часам з самымі мінімальнымі праявамі хваробы, але, тым не менш, у статыстыку хворых у хвалю распаўсюджвання «амікрона» трапляюць.

Такім чынам, у параўнанні як з «дэльтай», так і, тым больш, з зыходным штамам, «амікрон» - рэкардсмен у здольнасці заражаць людзей.

Каб зразумець хлусню статыстыкі аб захваральнасці, дастаткова паглядзець на пікавыя значэнні прыросту новых хворых другой хвалі каранавіруса, якую беларуская прапаганда ахрысціла «самай маштабнай». Гэтыя лічбы вагаюцца блізу 1900. Гэтая хваля была звязаная з распаўсюджваннем больш ранніх штамаў каранавіруса да «дэльты».

Далей глядзім на чацвёртую хвалю, выкліканую «дэльтай» - там быў пераадолены псіхалагічны парог прыросту новых хворых 2000 (плюс-мінус пару дзясяткаў чалавек).

Цяпер жа, калі ў Беларусі актыўна распаўсюджваецца «амікрон» і нават афіцыйна абвяшчаюць, што больш за 80% выпадкаў новых хворых у Менску маюць менавіта гэты штам, лічба прыросту новых хворых трымаецца на ўзроўні 1900 (плюс-мінус пару дзясяткаў).

Удумайцеся: больш заразны штам, які практычна не бачыць адрозненняў паміж імуннымі і неімуннымі, заражаючы і тых, і іншых...а лічба хворых не расце.

Між тым, калі звярнуць увагу на рост захворвання з пачатку студзеня хаця б у нашых суседзяў — мінімум у 10 разоў з пачатку студзеня павялічыўся ў іх прырост новых захварэлых. У іншых краінах Еўропы гэта можа быць і дваццаці-, а то і трыццаціразовае павелічэнне колькасці новых хворых.

Медыкі ў паліклініках гавораць аб вялізным наплыве пацыентаў. Амаль 70% тэстаў, якія робяцца ў паліклініках, станоўчыя, са слоў медыкаў.

Пры гэтым, у лякарнях месцаў пакуль дастаткова, сур'ёзнага росту шпіталізацый не адзначаецца - гэта супадае з іншымі краінамі, дзе распаўсюджваецца «амікрон».

А цяпер больш канкрэтна. У рэдакцыю звярнуліся медыкі адной з паліклінік сталіцы.

Толькі за ўчорашні дзень у гэтай паліклініцы было атрымана крыху больш за 300 станоўчых тэстаў на COVID. Адна частка горада Менска - нават не ўвесь горад, а толькі яго частка, якая належыць да гэтай паліклінікі, робіць 1/6 ад усяго захворвання ў рэспубліцы.

Як такое можа быць, Міністэрства аховы здароўя?

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках