28 снежня 2024, Субота, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве ўпершыню за пандэмію пачалі ставіць дадатковыя ложкі для дзяцей з ковідам

У Маскве ўпершыню за пандэмію пачалі ставіць дадатковыя ложкі для дзяцей з ковідам

Гэта адбываецца на фоне распаўсюджвання штаму «омікрон».

У Маскве на фоне распаўсюджвання омікрону ўпершыню спатрэбіліся дадатковыя ложкі для дзяцей, заражаных каранавірусам. Пра гэта паведаміла намеснік мэра Масквы ў пытаннях сацыяльнага развіцця Настасся Ракава, паведамляе "Дождь".

«Цяпер у сувязі з распаўсюджваннем штаму «омікрон» істотна ўзрасло захворванне дзяцей і падлеткаў. Больш за тое, штодня мы фіксуем значную колькасць шпіталізацыі дзяцей з COVID-19. Таму ўпершыню з пачатку пандэміі нам спатрэбіліся дадатковыя ложкі для гэтай катэгорыі пацыентаў», - заявіла Ракава.

Паводле ейых слоў, колькасць ложкаў для лячэння дзяцей з каранавірусам павялічаць амаль да 1,3 тысячы. З 1-га лютага корпус дзіцячай лякарні імя Г.Н.Сперанскага ў Маскве перапрафілююць пад лячэнне заражаных COVID-19.

Таксама прымаць дзяцей з каранавірусам пачнуць у Расейскай дзіцячай клінічнай лякарні і «НМІЦ здароўя дзяцей», расказаа Ракава.

26 студзеня ўлады Масквы паведамілі, што колькасць дзяцей, якія захварэлі на каранавірус, павялічылася за два тыдні ў 14 разоў — з дзвюх тысяч на тыдзень да 28 тысяч. Колькасць шпіталізацый вырасла ў 10 разоў - да 120 дзяцей за дзень. На фоне гэтага ў Маскве часова прыпынілі планавую шпіталізацыю ў дзіцячыя лякарні.

«Коммерсант» піша, што ў Цюменскай вобласці захворвання COVID-19 сярод непаўналетніх вырасла на 118% за апошні час, у Пермскім краі – больш чым у шэсць разоў, у Севастопалі – на 300%, у Арлоўскай вобласці – у 3,2 разы, у Курскай вобласці - амаль у тры разы, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе - у 2,5 разы.

Акрамя Масквы, планавую шпіталізацыю дзяцей прыпынілі ў Яраслаўскай вобласці, Прыморскім краі і Арэнбургскай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках