Лекары расказалі аб эфектыўнасці розных вакцын супраць «Омікрона»
- 5.01.2022, 10:04
- 9,248
Бустарныя дозы значна павялічваюць узровень абароны.
Новы штам Омікрон працягвае хутка распаўсюджвацца па свеце і ў канчатковым выніку можа стаць дамінантным штамам каранавіруса.
Пра гэта паведамляе Independant.
Самы апошні аналіз, праведзены Агенцтвам бяспекі аховы здароўя Вялікабрытаніі, паказвае, што дзве вакцыны не забяспечваюць надзейнай абароны ад інфекцыі, выкліканай новым штамам.
Тым не менш, як высветліла агенцтва, тыя, хто атрымаў бустэрную вакцыну, маюць узровень абароны блізу 70%.
Таксама САЗ заяўляе, што «існыя вакцыны застаюцца эфектыўнымі супраць цяжкіх захворванняў і смерці».
Прафесар Угур Сахін, генеральны дырэктар і сузаснавальнік BioNTech, сказаў: «Людзі, якія атрымалі дзве вакцыны, хутчэй за ўсё, не атрымаюць значнай абароны ад інфекцыі ці любога тыпу захворвання. Мы ведаем, што ў іх будуць Т-клеткі памяці, якія могуць прадухіліць цяжкае захворванне».
Таксама існуе імавернасць «вялікага падзення» імунітэту супраць новага штаму сярод тых, хто атрымаў вакцыну Pfizer.
Moderna яшчэ не апублікавала якіх-небудзь афіцыйных вынікаў аб эфектыўнасці сваёй вакцыны супраць Омікрона, але прэзідэнт кампаніі доктар Стывен Хогэ сказаў, што існуе вялікая імавернасць, што цяперашнія вакцыны не дадуць рады новым штамам.