8 лiстапада 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: Пандэмія COVID-19 змяніла рысы асобы маладых людзей

3
Даследаванне: Пандэмія COVID-19 змяніла рысы асобы маладых людзей

Больш дарослыя ўдзельнікі не паказалі статыстычна значных зменаў.

У новым даследаванні, апублікаваным у часопісе PLOS One, навукоўцы выкарыстоўвалі звесткі 7109 амерыканцаў, якія праходзілі анлайн-апытанне «Разуменне Амерыкі» (яно вядзецца з 2014 года), піша techinsider.

Першапачатковыя тэсты ў пачатку пандэміі, са снежня 2019 года да сакавіка 2020 года, не выявілі зменаў у чатырох рысах – экстраверсіі, добразычлівасці, добрасумленнасці і адкрытасці. У той самы час былі заўважаныя невялікія змены паказнікаў нейратызму. Дзіўна, але ўдзельнікі насамрэч сталі менш неўратычнымі.

Аднак апытанні, праведзеныя ў 2021 і 2022 гадах, далі зусім іншыя вынікі. Яны паказалі, што ўдзельнікі сталі значна менш экстравертнымі, адкрытымі, добрасумленнымі і добразычлівымі. Гэтая змена была моцна прыкметная сярод маладых людзей (ад 18 да 30 гадоў), у той час як больш дарослыя ўдзельнікі не паказалі статыстычна значных зменаў.

Зрух быў больш заўважны сярод лацінаамерыканскіх рэспандэнтаў, чым сярод іншых этнічных групаў, але ніякіх іншых дэмаграфічных варыяцый не назіралася.

«Гэтая змена магла быць збольшага адказам на сацыяльныя ўзрушэнні ў адказ на пандэмію, якая абвастрылася ў 2021 годзе. Нявызначанасць вакол пандэміі, асабліва калі яна задоўжылася ўжо другі год, а таксама зніжэнне мабільнасці, магчыма, заахвоцілі людзей звузіць сваю дзейнасць і светапогляд», – пішуць навукоўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках