25 снежня 2024, Серада, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь паступіла кубінская вакцына ад COVID-19

22
У Беларусь паступіла кубінская вакцына ад COVID-19

«Саберана Плюс» прызначаная для рэвакцынацыі.

Беларусь атрымала вакцыну ад COVID-19 «Саберана Плюс» кубінскай вытворчасці, прэпарат ужо паступіў на склады РУП «Белфармацыя», паведамляе zerkalo.io.

«Саберана Плюс» - гэта бялковая субадзінкавая вакцына, яна з'яўляецца бустэрнай, гэта значыць прызначана для рэвакцынацыі. Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала яе ў ліпені разам з першаснай двухдознай вакцынай «Саберана 02» - яе ў Беларусь пакуль не прывезлі.

Пасля правядзення праверкі якасці «Саберана Плюс» будзе развезеная па рэгіёнах.

Вакцыны «Саберана» (ад гішпанскай «суверэнная») на Кубе і дазволеныя да ўжывання ў дарослых і дзяцей з двух гадоў. Таксама «Саберана» дазволеная ў Венесуэле, Нікарагуа, а таксама ў Іране, дзе яе выпускаюць пад назвай PastoCoVac. Яна яшчэ не мае ўхвалення САЗ - зрэшты, як і расейскі «Спадарожнік V».

На шырокіх клінічных выпрабаваннях у Іране вакцына, пры ўмове ўвядзення дзвюх доз і бустэра, паказала 67 адсоткаў эфектыўнасці супраць сімптомаў COVID-19 і 96,5 працэнта эфектыўнасці супраць шпіталізацыі і цяжкай формы хваробы. Вакцынацыя «Сабераны» на Кубе дазволіла істотна знізіць захворванне каранавірусам.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках