У Менску пачалі прышчапляць ад каранавіруса кубінскай вакцынай
14- 9.11.2022, 11:29
- 4,734
Гэтым прэпаратам можна прышчапляцца праз чатыры месяцы пасля поўнай вакцынацыі.
У Менску прышчэпліваць ад каранавіруса пачалі кубінскай вакцынай Soberana Plus. Бустарная вакцынацыя кубінскай вакцынай супраць COVID-19 пачалася ў Менску, піша «Минск-Новости».
Паведамляецца, што бустэрная вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі кубінскай вакцынай стартавала 9 лістапада ў 19-й цэнтральнай раённай паліклініцы Першамайскага раёна сталіцы.
Кубінскай вакцынай можна прышчэпліваць праз чатыры месяцы пасля поўнага курсу вакцынацыі супраць каранавіруса, а хворым на CОVID-19 - праз два месяцы пасля акрыяння.