24 снежня 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай захліснула новая хваля COVID-19

26
Кітай захліснула новая хваля COVID-19

Трупярні ды крэматорыі Пекіна не ўпраўляюцца з націскам.

Месты Кітая захліснула новая хваля COVID-19. У аптэках адчуваецца дэфіцыт самых папулярных лекаў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Учора, 17 снежня, бюро статыстыкі Кітая паведаміла пра 2 тысячы новых выпадкаў захворвання COVID-19 на ўсю краіну. Але пасля таго як дзяржаўная камісія аховы здароўя перастала падаваць колькасць новых бессімптомных выпадкаў захворвання, статыстыка зусім не адлюстроўвае рэальны разгон захворвання.

Паводле мэдый трупярні ды крэматорыі Пекіна не ўпраўляюцца з націскам. У пятніцу дзяржаўная рада Кітая заклікала мясцовыя ўлады скаардынаваць свае дзеянні, каб забяспечыць насельніцтва дастатковай колькасцю лекавых прэпаратаў.

Аднак па ўсёй краіне назіраецца сур'ёзная нястача лекаў не толькі ад COVID-19, але і ад застуды. Пра брак лекаў ужо паведамляюць жыхары Шанхая, Шэньчжэня і паасобных іншых местаў.

Галоўны эпідэміёлаг Кітая Ву Цзунью заявіў, што краіне ў наступныя тры месяцы трэба прайсці праз тры хвалі захворвання на COVID-19, і першая з іх пачалася ўжо. Пікавыя ж паказчыкі захворвання чакаюцца ў перыяд кітайскага Новага года - з 21 да 27 студзеня.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках