28 снежня 2024, Субота, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хуткая» не забірае ў Менску, хоць сатурацыя - 90»

28
«Хуткая» не забірае ў Менску, хоць сатурацыя - 90»

Беларуска расказала, як яе сям'я патрапіла ў «ковіднае пекла».

Падпісчыца тэлеграм-канала COVID-19 BY распавяла шакавальную гісторыю аб тым, як уся сям'я захварэла на каранавірус:

- Захварэць на ковід - гэта не толькі паляжаць з тэмпературай без смаку і пахаў, памучыцца дыярэяй... Засталося 30-50% лёгкіх і ты проста павольна згараеш. Пачынаюць адбывацца незваротныя працэсы ў арганізме, калі імунныя клеткі пажыраюць самі сябе, як было ў майго мужа.

Пры гэтым «хуткая не забірае ў Менску, хаця сатурацыя 90, бо няма куды класці людзей, усе лякарні перапоўненыя.

Калі жыццё залежыць ад лекара, дзе на кансіліуме ў вобласці вызначаюць, каму зрабіць укол, які адназначна дапаможа. Што гэта за ўкол? Муж не ведае, не да гэтага яму было, рыхтавалі яго да рэанімацыі. Але, як выявілася, многія чулі пра яго.

І калі побач у лякарні ляжыць родны чалавек і ты не можаш яму нічым дапамагчы... Ты б не слухаў групку незалежных лекараў, «антыпрышчэпнікаў», а зрабіў усё, каб родныя былі здаровыя. І выхад адзін - вакцынацыя.

Нам, хутчэй за ўсё, дачка прынесла з садка, у яе першай тэмпература была, але невысокая. Я яшчэ і тату свайго ў госці паклікала, але ён лягчэй перанёс... У той жа час дзядзька ў мужа захварэў. Свякроў хадзіла да яго (яны побач жывуць), сама заразілася, свёкра заразіла, у лякарню патрапіла...

Так, я дома спачатку з тэмпературай 37 была, а потым тыдзень было да 39, а дзіця няма з кім пакінуць. Але ў мяне збівалася крыху тэмпература, у мужа нічым і ні як. Мой муж ляжаў з бацькам і родным дзядзькам, якія абодва памерлі з розніцай у адзін дзень, іх хавалі ў адзін дзень.

Пакуль гром не грымне мужык не перахрысціцца. Але ковідны хвост - гэты прадаўжэнне жаху: сатурацыя ў мужа дагэтуль нізкая 92-94, сэрца, ціск, дэпрэсія...

Пекла, па-іншаму не назавеш.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках