Медыкі выявілі сімптом «Омікрона», пасля якога ўзнікаюць праблемы з дыханнем
1- 10.02.2022, 15:08
- 10,010
Гэтая заканамернасць можа выявіцца, нават калі плынь хваробы лёгкая.
Галаўны боль можа папярэднічаць праблемам з дыханнем пры заражэнні штамам каранавіруса «Омікрон». Такую заканамернасць заўважылі медыкі і папярэдзілі інфікаваных ковідам сачыць за сваім станам, нават, калі на іх погляд, плынь хваробы лёгкая.
Медыкі заўважылі, што некаторыя пацыенты з каранавірусам спачатку скардзяцца на галаўныя болі, а затым ім становіцца цяжка дыхаць.
Аб гэтым праінфармавала Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікай Брытаніі, паведамляе Express.
Медыкі заўважылі, што некаторыя пацыенты спачатку скардзяцца на галаўныя болі, а затым ім становіцца цяжка дыхаць. Яны назвалі гэтую прыкмету досыць распаўсюджанай сярод хворых на COVID-19.
Мацней за ўсё галаўныя болі развіваюцца ў тых, хто і да каранавірусу пакутаваў ад гэтай хваробы.
Экспэрты раскрылі інфармацыю: праблема можа турбаваць кожнага чалавека нават пасля акрыяння ад каранавіруса. Лекары дадалі, што лекі ад галаўнога болю даюць станоўчыя вынікі ў барацьбе з непрыемным сімптомам.