Медыкі расказалі, як распазнаць «Омікрон» у першыя дні заражэння
6- 18.02.2022, 10:08
- 6,950
Інкубацыйны перыяд у яго карацейшы, чым у іншых штамаў каранавіруса.
Нацыянальная служба аховы здароўя Вялікабрытаніі вылучыла тры афіцыйныя сімптомы COVID-19: ліхаманка, кашаль, страта смаку і паху. Омікрон часта іх паўтарае, аднак можа выяўляцца, як рэспіраторныя хваробы ці ж быць падобным на атручэнне.
Брытанскія медыкі адзначаюць, што сімптаматыка штаму Омікрон падобная з асноўным вірусам COVID-19, аднак спачатку працякае крыху мякчэй.
Пра гэта паведамляе Express.
З назірання лекараў, пры заражэнні Омікронам многія пацыенты не адзначаюць у сябе тыповыя для COVID-19 сімптомы, але паступаюць з такім пералікам скаргаў: болі ў горле, болі ў паясніцы, катар або закладзенасць дыхальных шляхоў, галаўныя болі, стомленасць, частае чханне, начная патлівасць і агульная ламота ў целе.
Менавіта гэтыя сімптомы ўзнікаюць у першыя два дні пасля захворвання. І на іх лекары раяць зважаць.
Экспэрты таксама падкрэсліваюць, што інкубацыйны перыяд ковіда, выкліканага Омікронам, карацейшы, чым пры заражэнні іншымі штамамі. Але не варта вызначаць яго самастойна, як і поўнае акрыянне ад ковіда - выходзіць з самаізаляцыі можна толькі пасля атрымання негатыўнага тэста.