27 снежня 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі лекар: З «омікронам» паступаюць і немаўляты, якім споўнілася ўсяго некалькі дзён

7
Менскі лекар: З «омікронам» паступаюць і немаўляты, якім споўнілася ўсяго некалькі дзён

Дзеці захворваюць, нават маючы добры імунітэт.

У цяперашнюю хвалю каранавіруса хварэе больш маладых людзей і дзяцей. Сярод пацыентаў ёсць і немаўляты.

Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага лекара ў медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі дзіцячай інфекцыйнай клінічнай лякарні Галіна Лапіцкая, пішуць «Минск-Новости».

Сёння «омікрон» выцесніў у Беларусі не толькі іншыя штамы каранавіруса, але і іншыя сезонныя вірусы. Яго клінічныя прыкметы ў пацыентаў такія ж, як і пры ВРВІ, што дазваляе медыкам адразу ставіць клінічны дыягназ, не марнаваць час і рэсурсы на дыягностыку.

- Дзеці захворваюць, нават маючы добры імунітэт, паколькі да гэтага з гэтым штамам дзіцячы арганізм яшчэ не сутыкаўся. Да нас у шпіталь з пацверджаным «омікронам» паступалі і немаўляты, якім споўнілася ўсяго некалькі дзён, - падзялілася Лапіцкая.

Суразмоўніца падкрэсліла, што адная з мэт прышчэпачнай кампаніі — прадухіліць цяжкае цячэнне інфекцыі, сфармаваць дастатковы ўзровень калектыўнага імунітэту. Спецыялістка ўдакладніла, што, не вакцынуючы дзяцей, не ўдасца дасягнуць паказчыкаў калектыўнага імунітэту роўнага 80-90%.

- Таксама важна не дапусціць з'яўлення ў дзяцей такога рэдкага ўскладнення, як досыць цяжкі мультысістэмны запаленчы сіндром. Прышчэпка дазваляе прадухіліць яго развіццё - адзначыла яна. - Яшчэ адна важная задача - стварэнне эфекту кокана, бо ў многіх сем'ях ёсць зусім маленькія дзеткі, якіх прышчапляць пакуль не можам. Для іх трэба паспрабаваць сфармаваць асяроддзе з вакцынаваных дарослых. Гэта тычыцца і тых сем'яў, у якіх ёсць людзі паджылага ўзросту з цяжкімі спадарожнымі захворваннямі, якім з розных прычын прышчэпка супрацьпаказаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках