Навукоўцы: Фізічныя практыкаванні абараняюць ад COVID-19
1- 7.02.2022, 21:09
- 4,126
У актыўных людзей у крыві павялічваецца ўзровень анты-COVID-гармонаў.
Чалавек, які займаецца фізічнымі практыкаваннямі, менш рызыкуе заразіцца каранавіруснай інфекцыяй і атрымаць COVID-ускладненні. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з клінікі Універсітэта Навары (CUN) у Гішпаніі, паведаміла 7 лютага мясцовае выданне Diario de Navarra.
Навукоўцы сцвярджаюць, што станоўча на супраціўляльнасць арганізма ўплываюць гармоны (між іншым, FNDC4 і FNDC5), якія выпрацоўваюцца цягліцамі падчас фізічных практыкаванняў.
У той жа час пацыенты з атлусценнем «маюць большую колькасць рэцэптараў да каранавіруса SARS-CoV-2» у тлушчавых адкладах.
У людзей, якія займаюцца фізічнымі практыкаваннямі, узровень гармонаў у крыві вышэйшы, чым у людзей з атлусценнем, і гэта «дабратворна ўплывае на многія органы і паталогіі», зніжаючы рызыку заражэння COVID-19, адзначае выданне са спасылкай на даследаванне.