У Менску адбылася дзіўная аварыя з удзелам тралейбуса
5- 11.08.2022, 17:25
- 11,176

Адзін чалавек пацярпеў.
У беларускай сталіцы тралейбус пратараніў агароджу. Адзін чалавек пацярпеў.
Здарэнне адбылося сёння ўдзень. Блізу 12.55 кіроўца тралейбуса рабіў дробны рамонт свайго транспартнага сродку каля дома №13 на вуліцы Чыгуначнай у Менску.
Тралейбус пакаціўся і рэзнуўся ў цагляную агароджу, разбурыўшы яе. У выніку ДТЗ у медыцынскую ўстанову быў дастаўлены адзін пасажыр.
Як паведаміла УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, кіроўца не ўжыў захады, каб не дапусціць адкату тралейбуса.

