Штам «амікрон-ніндзя»: каму з беларусаў трэба зрабіць прышчэпку ўжо ў жніўні
12- 14.08.2022, 14:12
- 12,552
З верасня ў краіне чакаецца новы ўсплёск каранавіруса.
Найлепшым спосабам абароны ад цяжкіх наступстваў усіх штамаў каранавіруса па-ранейшаму застаецца вакцына.
Пра гэта заявіў загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, паведамляе tochka.by.
Ён распавёў, што якой будзе хваля каранавірусу ў восеньскі перыяд - прагназаваць складана. Таму прышчапляцца трэба ўжо зараз, імунітэт выпрацоўваецца на працягу двух тыдняў.
«Прышчэпкі трэба зрабіць менавіта летам, да наступлення восені, гэта рэкамендавана з улікам таго, каб у рэвакцынаванага чалавека выпрацаваўся імунітэт на вакцыну, каб у вакцынаванага чалавека паспеў выпрацаваць імунітэт, і да сезона рэспіраторных захворванняў чалавек падышоў абароненым, з дзейным імунітэтам», - адзначыў Ігнатаў.
Каму трэба прышчапляцца ў жніўні
Са слоў спецыялісты, атрымаць неабходную ін'екцыю вакцыны трэба ўсім людзям, у якіх няма для гэтага асаблівых супрацьпаказанняў.
«Асобам, якія не прайшлі курс вакцынацыі, я б настойліва рэкамендаваў у жніўні гэты курс прайсці. Людзі, якія атрымалі асноўны курс, або атрымалі першую бустэрную вакцыну і з яе моманту прайшло 6 месяцаў і больш, я б рэкамендаваў прайсці бустэрную вакцынацыю», – удакладніў загадчык аддзяленне імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Небяспека новых штамаў
Гаворачы аб новых штамах, Кірыл Ігнатаў адзначыў, што вакцына па-ранейшаму застаецца самым надзейным спосабам абараніцца ад цяжкай формы захворвання.
«Вакцынацыя прадухіляе развіццё цяжкіх наступстваў і неспрыяльнага зыходу захворвання. Вакцынаваныя ў выніку значна лягчэй пераносяць гэтае захворванне, нават калі яны захварэлі на каранавірус», – сказаў медык.
Прывіваць дзяцей ці не?
Кірыл Ігнатаў таксама закрануў тэму вакцынацыі дзяцей з 5 гадоў. Са слоў лекара, нягледзячы на тое, што дзеці пераносяць захворванне лягчэй, яны могуць з'яўляцца крыніцамі інфекцыі для пажылых блізкіх, а таксама для іншых асоб з хранічнымі захворваннямі. А таму і дзецям трэба прышчапляцца.
Што да бяспекі прэпарата для дзяцей, то ўсе вакцыны высокатэхналагічныя. І прэпараты, якія ёсць у Беларусі, пацвярджаюць сваю якасць і бяспеку для насельніцтва, сказаў лекар.
«У выпадку адхілення ад інструкцыі вытворцы гэтыя прэпараты не дапускаюцца ў нашу краіну. А улічваючы тое, што гэтым прэпаратам у нашай краіне вакцынуюць ужо больш за паўтара года і ён паказвае сваю эфектыўнасць і бяспеку, то сумнявацца няма прычын», – запэўніў спецыяліст.
Парадак вакцынацыі і новая хваля
Раней спецыялісты Міністэрства аховы здароўя ўнеслі змены ў парадак правядзення вакцынацыі супраць COVID-19. Для дзяцей першасная вакцынацыя праводзіцца з 5 да 17 гадоў дзвюма дозамі кітайскага прэпарата Sinopharm.
Для тых, каму ўжо ёсць 18 гадоў і старэй, прадугледжаная на выбар адна доза «Спутнік Лайт», дзве дозы «Гам-Ковід-Вак» або Sinopharm. Калі чалавек ужо вакцынаваны ці нядаўна перахварэў, ён можа ўкалоць бустэрную вакцыну.
Паводле падлікаў медыкаў, ахоп першаснай вакцынацыяй у Беларусі ўжо перавышае 70%. Менавіта гэты паказчык фармуе калектыўны імунітэт.
Новы ўсплёск каранавірусу Міністэрства аховы здароўя чакае ў верасні. Выяўлены ўжо першыя выпадкі захворвання на новы штам – «амікронам-ніндзя».