6 лiпеня 2025, Нядзеля, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадоцкім раёне мікрааўтобус патрапіў пад цягнік

3
У Гарадоцкім раёне мікрааўтобус патрапіў пад цягнік

Затрымка руху грузавога саставу склала 3 гадзіны 34 хвіліны.

Сёння прыблізна а 9.15 раніцы ў Гарадоцкім раёне паблізу пасёлка Езярышча на пераездзе расейскі грузавы склад сутыкнуўся з мікрааўтобусам «Ford Transit».

Аб гэтым паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Проста на пераездзе ў аўтамабіля здарылася паломка. Кіроўца і пасажырка выйшлі з аўто да сутыкнення з цягніком. У гэты час на закругленні чыгуначных шляхоў паказаўся грузавы чыгуначны састаў і пазбегнуць сутыкнення з цягніком не ўдалося.

Пацярпелых няма. Затрымка грузавога цягніка склала 3 гадзіны 34 хвіліны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках